Перейти к основному содержанию
  • Восстановить пароль

Меню учётной записи пользователя

  • Войти
  • RU
Государственное учреждение образования "Детский сад № 14 г.Слонима"

Основная навигация

  • Главная
    • Лицензирование деятельности
    • Режим работы. Структура
    • Контактная информация
    • Задачи и функции. Устав
    • Руководство
    • Функционирующие возрастные группы
    • История и традиции учреждения
    • События. Достижения. Итоги
    • Материальное оснащение
    • Политика в отношении обработки данных
    • Попечительский совет
    • Противодействие коррупции
    • Первичная профсоюзная организация
  • Новости
    • Нормативные правовые акты
    • Вышестоящие организации
    • Личный прием
    • Обращения
    • Электронное обращение
    • Служба «Одно окно»
    • «Горячая линия»
    • «Прямая телефонная линия»
    • Административные процедуры
    • Растим маленького патриота
    • Электронные образовательные ресурсы
    • Порядок приема в учреждения дошкольного образования
    • Специальная группа
    • Социально-педагогическая поддержка и психологическая помощь
    • Страница учителя-дефектолога
    • Группа с белорусским языком обучения
    • Группы кратковременного пребывания
    • Маршруты выходного дня
    • Образовательные услуги
    • Педагогическое просвещение
    • Азбука безопасности
    • Правовой вестник
    • Организация питания
    • Здоровый образ жизни
    • Единый день информирования
    • Методическая работа
    • Молодому специалисту
    • Правила педагогических работников
    • Профессиональный стандарт
    • Аттестация
    • Ресурсный центр
    • В помощь педагогам
    • Инновационный опыт
    • Карта сайта
    • Гостевая книга
    • Отзывы и комментарии

Группа с белорусским языком обучения

Строка навигации

  • Главная
  • Группа с белорусским языком обучения

Творчы праект "Не бывае неба лепшага" па развіццю музычнасці ў дзяцей 5-6 гадоў. Аўтар праекта музычны кіраўнік Качан Н.У.

Інфармацыя пра групу з беларускай мовай навучання і выхавання

У ДУА "Дзіцячы сад № 14 г.Слоніма" па жаданні бацькоў працуе дзве групы з беларускай мовай навучання для дзяцей ва ўзросце ад 4-х да 5-х і ад 4-х да 6-х гадоў. Адукацыйны працэс у дадзеных групах, зносіны супрацоўнікаў як з дзецьмі, так і з іх законнымі прадстаўнікамі, ажыццяўляецца пераважна на беларускай мове. Кожны педагог імкнецца стварыць утульнае асяроддзе для маленькіх беларусаў.

Ва ўстанове адукацыі з мэтай фарміравання устойлівай цікавасці і станоўчых адносін да нацыянальнай мовы, жадання авалодаць беларускай мовай; выхавання асноў нацыянальнага светапогляду створаны ўмовы для вывучэння беларускай мовы. У кожнай групе раз на тыдзень выхавальнікі дашкольнай адукацыі размаўляюць з дзецьмі на роднай мове не толькі ў час заняткаў, але і ў нерэгламентаванай дзейнасці.

Задачы развіцця дзяцей ў дзейнасці:

садзейнічаць адрозненню дзецьмі беларускага і рускага маўлення;

пабуджаць да ўзнаўлення кароткіх літаратурных твораў на беларускай мове, да разыгрывання іх;

развіваць элементарныя навыкі зносін на беларускай мове;

узбагачаць беларускі слоўнік дзяцей словамі - назвамі прадметаў асяроддзя, іх якасцей, дзеянняў;

разумець і ўжываць абагульняючыя словы (цацкі, посуд, адзенне, мэбля);

засвойваць словы ветлівасці (добрай раніцы, добры дзень, добры вечар, дабранач, да пабачэння, дзякуй, калі ласка, смачна есці, прабач);

правільна вымаўляць спецыфічна беларускія гукі і інш.

 Спасылкі на беларускія сайты для бацькоў і педагогаў

"Буся"- журнал для дзяцей дашкольнага ўзросту перайсці

"Вясёлка"- гэта цудоўны часопіс для дзяцей і іх бацькоў перайсці

 "Беларуская палічка" перайсці

 Гэта цікава

Шануйце родную мову

Яшчэ ў далёкай старажытнасці людзі здабывалі агонь, прыручалі жывёл, навучыліся апрацоўваць зямлю, вырошчваць ураджай, будаваць масты, вадзіць па вадзе караблі… Буйнейшымі заваёвамі чалавечага розуму ў пазнейшыя часы сталі паравая машына, электрычнасць, радыё, самалёты. А яшчэ пазней вялікім цудам з’явіліся штучныя спадарожнікі Зямлі, касмічныя караблі і выхад чалавека ў космас…

  Але ўсё гэта стала магчымым, бадай, таму, што ў людзей даўным-даўно з’явілася мова. Менавіта яна вывела чалавека ў свет розуму. 

  Мова… Наша родная мова… Колькі мілагучнасці, таемнасці ў гэтым слове. Залатыя лісцікі на дрэвах, кожная птушка, кожная кветка і, канешне, чалавек — усе маюць сваю мову. «Самы найвялікшы і бясспрэчны закон жыцця — гэта людская мова, праз якую чалавек стаў вышэй за ўсіх істот пад сонцам», — пісаў знакаміты Янка Купала. Сапраўды, чалавечую мову нельга параўнаць з мовай птушак, жывёл, раслін. Яна з’яўляецца больш прыгожай, мілагучнай, дзякуючы ей людзі размаўляюць, вучацца, дасягаюць сваей мэты. Роднае слова з’яўляецца адным з самых вялікіх здабыткаў кожнага народа. Яго з пашанай называюць люстэркам культуры і формай яе існавання. Родная мова з’яўляецца формай існавання і захавання народных традыцый, звычаяў, духоўных скарбаў, спосабам і сродкам развіцця нацыянальнай культуры.

  Але нашу родную мову трэба аберагаць, трэба не саромецца яе. Памятаеце, як у далёкія часы пакутавалі людзі, якім трэба было адрачыся ад роднай мовы, ад радзімы. Цяпер мы павінны адстойваць свае нацыянальныя інтарэсы. 

  Мова — гэта душа народа. Нагадаем словы народнага песняра Янкі Купалы: “Гэта душа душы беларуса — мова зраслася з ім, як зрастаецца са сваім коранем дрэва. Падкапайце яго, абсячыце дазвання яго корань — дрэва засохне, перастане жыць”. Купала сцвярджаў, што вырачыся роднага слова — тое ж самае, як вырачыся роднай маці. І ачуняць, глянуць па-арлінаму смела, на думку песняра, мы зможам толькі тады, калі пад кожнай страхой, кожным дахам зойме пачэснае месца наша родная беларуская кніжка. 

  На вялікі жаль, мы рэдка задумваемся пра свае карані. А, магчыма, каб задумваліся, былі б болей памятлівымі, болей абачнымі і адказнымі, з большай цеплынёй ставіліся да людзей, што пакінулі нам вялікую спадчыну — нашу мову.

Ад прадзедаў спакон вякоў

Мне засталася спадчына;

Паміж сваіх і чужакоў

Яна мне ласкай матчынай.

Аб ей мне баюць казкі-сны

Вясеннія праталіны,

I лесу шэлест верасны,

I ў полі дуб апалены…

             Янка Купала

  Мова — гэта тое, без чаго не можа жыць ніводны чалавек. Мы павінны абараняць нашу мову, не саромецца яе, паважаць яе самі, а таксама прывіць любоў і павагу да яе нашым дзецям. “Трапяткая і сіняя, як васілёк, і гарачая, як прамень” — так назваў родную мову наш таленавіты пісьменнік і паэт, непераўзыдзены рамантык Уладзімір Караткевіч. І хочацца верыць, што наша родная мова заўседы застанецца любiмай, паважанай i ўвогуле, самай лепшай.

Кансультацыі для бацькоў

Родная мова для нашых дзяцей  перайсці

Мультфільмы для дзяцей на роднай мове 

Ад бацькоў прыходзіць да нас пытанне: ці існуюць мультыплікацыйныя фільмы для дзетак на беларускай мове?

Адказваем: існуюць, карыстайцеся на здароўе !

Як Нестерка на кірмаш збіраўся. перайсці

Як служыў жа я ў пана перайсці

Як Нестерка скарб знайшоў перайсці

Як Несцерка харчы прадаваў перайсці

Дзед-Барадзед. Калыханка. перайсці

Прыемнага ўсім прагляду!

Літаратурная вечарынка, прысвечаная творчасці Янкі Купалы

  “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына” 

для дзяцей ад 4 да 6 гадоў 

 Мэта: прадоўжыць знаемства з творчасцю беларускага паэта Я. Купала. Вучыць разумець змест твораў, падтрымліваць цікавасць і жаданне расказваць вершы на роднай мове. Далучаць дзяцей да мастацкай спадчыны беларускага народа. Выхоўваць у дзяцей любоў і павагу да народнага песняра.

 Ход мерапрыемства

 Пад музыку “Спадчына” у залу заходзяць дзеці ў беларускім нацыянальным адзенні. На стале стаіць партрэт Я. Купалы, кветкі.

 Вядучы: Дзеці, вы любіце слухаць цікавыя гісторыі. Адну з іх я сення паспрабую расказаць. Было гэта вельмі даўно. Калі не было яшчэ на свеце ні вас, ні вашых бацькоў, ні нават бабуль і дзядуль.

 Нарадзіўся ў весцы “Вязынка”, недалека ад Мінска, хлопчык Янка. Бацька марыў навучыць хлопчыка працаваць на зямлі, каб той змог стаць сапраўдным гаспадаром.

  Ясевы бацькі працавалі на зямлі. Нялегкая гэта была праца, бо усе гэта трэба было рабіць пры дапамозе няхітрых прылад.

 Скажыце, а ці бачылі вы, чым косяць траву, пілуюць і сякуць дровы, апрацоўваюць зямлю для вырошчвання агародніны? (Адказы дзяцей) Чаму раней вельмі цяжкая была праца на зямлі?

Памятаеце казку “Пшанічны каласок”?

(Паказ тэатра “Батлейкі” “Пшанічны каласок”).

  Самым любімы занятак Яся Луцэвіча быў... Здагадаліся? Так, як і многія з вас, ен любіў слухаць вершы, казкі, песні.

А зараз паслухайце песню “Купалінка” у выкананні супрацоўнікаў дашкольнай установы.

 Але больш за ўсе яму падабаліся старадаўнія легенды, паданні, розныя гісторыі. А як навучыўся Ясь сам чытаць, дык ад кніжкі яго нельга было адарваць. А зараз паслухайце гісторыю з жыцця Я. Купалы (рассказ гісторыі з жыцця Я. Купалы).

(Чытае апавяданне “Жалейка”).

 Чытанне вершаў дзецьмі пра прыроду “Вясной”, “Летам”, “Рэчка”, “Восень”, “Дуб”, “Лістапад”. Дзеці, можа з вас хто ведае, чаму Ясь узяў сабе такое літаратурнае імя? (Адказы дзяцей). Выхавацель удакладняе і растлумачвае дзецям, чаму паэт узяў такое літаратурнае імя.

 Нарадзіўся Я. Купала ў час купальскага свята. Таму і выбраў сабе псеўданім Я. Купала. Можа, і вы , дзеці, калі вы пачнеце складаць вершы або апавяданні, прыдумаеце сабе псеўданім.

На Купалле на святое

Рві, матуля, зелле тое,

Што ў нас папараць завецца!

І шчаслівым быць здаецца!

Дзеці, мы з вамі ведаем карагод “Купалле”, давайце зараз паводзім яго.

Я.Купала любіў свой народ, хацеў, каб кожны беларус быў шчаслівым.

 Асабліва ен вельмі любіў дзяцей, сябраваў з імі. Дзеці сустракалі дзядзьку Янку, як блізкага ім чалавека, якому смела маглі давяраць свое сакрэты. Паэт хацеў, каб яго маленькія сябры раслі працавітымі, паслухмянымі, добра вучыліся.

(Дзеці расказываюць верш “Юрачка”)

 Напэўна , ніхто з вас не хоча быць падобным да Юрачкі. (Адказы дзяцей).

 Купала , акрамя таго, што пісаў вершы, умеў сам добра расказваць казкі. Ці ведаеце вы хто такі Бай? Бай – гэта казачнік. Ен расказвае, баіць дзецям казкі. Паслухайце, якую казку аднойчы Бай расказаў пра пчолак.

(Расказванне казкі “Ехаў Бай на сцяне”).

 Ацяпер паслухайце ўспаміны самаго паэта пра тое, як ен напісаў верш “Хлопчык і летчык”: “Справа была летам. Жыў я на дачы ў Ляўках. Аднойчы мы ішлі з таварышам павясковай вуліцы. Раптам насустрач нам выбег хлопчык, кружачы перад сабой рукамі, і гудзеў, падрабляючыся голасам пад гул самалета.

  • Кім быць хочаш? – крыкнуў яму ўздагон Янка Купала?

  • Летчыкам !”

Вобраз хлопчыка стаяў у вачах паэта, і так нарадзіўся верш “Хлопчык і летчык”.

(Расказванне па жаданню дзяцей верша “Хлопчык і летчык”)

Паэт і пра дзяўчынак складаў верш. Паслухайце верш “Алеся”.

-Дзеці, хутка вы пойдзеце ў школу. Навучыцеся самі чытаць. Будзеце знаеміцца з новымі кнігамі, цікавымі творамі, сярод якіх абавязкова сустрэнуцца і творы Янкі Купалы.Упэўнены, штовам спадабаюцца гэтыя творы.

Народныя гульні

"Каціўся клубочак" перайсці 

Картатэка беларускіх народных гульняў перайсці

Мастацкая літаратура для дзяцей 

Беларускія казкі

 Чалавеку трэба шмат чаго ведаць. Трэба ведаць сваю мову і іншыя мовы. Трэба ведаць казкі свае і казкі іншых народаў. Трэба ведаць танцы свае і танцы іншых народаў.

Але безумоўна, найлепш і найперш трэба ведаць усё роднае. Нам з вамі трэба ведаць найлепш усё беларускае.

 І ў першую чаргу кожны человек павінен ведаць сваю мову, умець спяваць свае народныя песні, танцаваць свае народныя танцы. Кожны чалавек павінен ведаць прыказкі свайго народа. Прапануем вашай увазе беларускiя казкi.

 Піліпка перайсці

 Чаго на свеце не здараецца  перайсці 

 Ліса, мядзьведзь і мужык  перайсці


Вершы для дзяцей

Ганаруся сваей краiнай

Жыву я смела ў Беларусi,

Спакоем, мiрам людзей ганаруся.

Тут дзецям – увага,

Старому – павага,

Матулям – паддзяка,

I шчырае дзякуй

За цеплыню i парадак у доме.

Хай вашы вочы не плачуць нiколi!

Шчыра жадаю, каб нашы дзецi

Былi самымi лепшымi у свеце.

       Запрашаем гасцей у Беларусь

Запрашаем шчыра замежных гасцей

Краiну наведваць нашу часцей.

Знаёмiцца з нашай культурай і мовай,

З эканамiчнай палiтыкай новай.

Гасцiнна прытулiм i смачна накормiм,

I смагу i вашу цiкаўнасць здаволiм.

Колькi прыемных мясцiн вам пакажам,

Аб Беларусi працоўнай раскажам,

Яе чысцiнi, як у новым люстэрцы,

А госцi хай едуць к нам з мiрам у сэрцы!

Як беларусы працуюць

Ранiцай сонейка нам мiльганула,

Сон беларусаў ураз адгарнула.

Першымi ў поле iдуць хлебаробы,

З iмi даяркi i земляробы.

Трэба, каб бульба расла i буяла,

I малака усiм людзям хапала.

Мяса, гароднiна i садавiна –

Гэтым багата наша краiна.

І трактароў, i камп’ютэраў шмат,

Джылi-аўто за мяжой нарасхват.

Наш тэхна-парк на ноў-хау багаты,

«Вайбер» i «Танкi» увайшлi ў нашы хаты.

Моцны БелАЗ ходзiць па-за мяжой,

Ладзiў старанна яго тата мой.

Так беларусы аддана працуюць,

Светлае заўтра дзецям мацуюць.

Як Беларусь адпачывае

Хто плена працуе,

Той щодра святкуе.

Добрае свята – нашы «Зажынкi»

Ведаем, з хлебам будзем узiмку.

Муку прапануем суседзям страны,

Хай пасмакуюць i нашы блiны.

Увосень, дружа, чарга ўраджаю,

Ярмаркi з вёсак да нас прыязджаюць.

Колькi гароднiны i садавiны!

I гэта ўсе вырасла ў нашай краiне.

За зiмкай i «Масленiца» паспяшае,

Красную вёсну з усмешкай стракае,

Спрабуем каўбасы i мед, i блiны,

Чакаем цёплай ласкавай вясны.

К святам заўжды падарункi рыхтуюць,

Людзей працавiтых шчыра шануюць.

Так i павiнна быць, гэта не дзiва,

«Вялiкае дзякуй!» - нам кажа Радзiма.

Джяржауныя святы

Дзень Перамогi

На дзень Перамогi я з дзедам стаю,

Нiзка схiлiў галаву ён сваю.

Ведаю, цяжка даецца ўспамiн

Таго лiхалецця i чорных гадзiн.

У хвiлiне мауклiвай на плошчы Пабеды

Стаiць Прэзiдэнт, стаяць воiны-дзеды,

Помняць герояў у Беларусi,

Запомню i я. Ад душы ганаруся

Нашым народам, што столькi сцярпеў,

Але перамог, бо настойлiвасць меў!

З павагай гляджу я на дзеда свайго,

Буду заусёды слухаць яго.

  Наш Прэзідэнт

Наш Прэзiдэнт – народны герой!

За мiр у Беларусi стаiць ён гарой.

Пазбегнуць суседзям вайны дапаможа,

Ён вельми мудры, ён гэта зможа.

На самiт запросiць, пасадзiць за стол,

За мiр ва усiм свеце ён бiцца гатоў.

Трэба адзначыць, нялёгкая справа –

Цверда адстойваць мiрнае права.

Але ён упарты, ён гэта зможа,

А мы падрасцём i яму дапаможам.

Аутар Нiшчык Л.М.

       Дзень Незалежнасцi Беларусi

Дзень Незалежнасцi нашай краiны!

Ты нам дастаўся з думкай адзiнай,

Каб расьцьвiла i мацнела дзяржава,

Як падымаецца ўлетку дубрава.

Хай беларусам жывецца прывольна,

Хай iх жыццё будзе мерным, павольным.

Радзiме сваёй ад душы пажадаем

Стаць еўрапейскiм квiтнеючым краем.

Каб кожны з нас па усёй Беларусi

Цвёрда сказаў: «Я табой ганаруся!»

Свидетельство регистрации в государственном регистре информационных ресурсов  № 4141711561 от 17.04.2022. актулизировано 19.02.2026 г.

© 2026 РУП Белтелеком