Важным момантам у арганізацыі харчавання з'яўляецца правільная сервіроўка. Яна іграе вялікую ролю для развіцця апетыту і замацавання культурных навыкаў у дзяцей. Выхаванцы рознаўзроставай групы 8 з задавальненнем дзяжураць па сталовай, самастойна выконваюць абавязкі дзяжурных, сервіруюць стол і падтрымліваюць парадак.