Сёння прайшлі калядкі для дзяцей сярэдніх і старэйшых груп. Добры эмацыйны настрой падарылі калядоўшчыкі дзецям і супрацоўнікам дзіцячага сада. Яны выконвалі калядныя песні, прыказкі, заклічкі, прыпеўкі, услаўляючы Каляду. Вадзілі карагоды, гулялі ў народныя гульні, уладкоўвалі вясёлыя пераплясы. Свята атрымалася вясёлым, шумным і незабыўным.