Тэматычны дзень «Беларускія прадукты - наш выбар» у рамках праекта «Кожная пятніца - роднае, сваё» прайшоў у дзіцячым садзе. Выхаванцы даведаліся аб карысці беларускай прадукцыі і пазнаёміліся з тым, што «сваё» - гэта смачна і карысна. Такія мерапрыемствы накіраваны на фарміраванне ў дзяцей ведаў аб родным краі, яго традыцыях і якасці мясцовых прадуктаў, дапамагаюць выхоўваць пачуццё гонару за родную краіну.