Выхаванцы сярэдняй групы №3 адчулі сябе сапраўднымі артыстамі. Дзеці інсцэніравалі беларускую народную казку "Зайкава хатка". Яны актыўна ўдзельнічалі ў дыялогах персанажаў, замацоўваючы ўменне весці размову і пераказваць сюжэт. Тэатралізаваная гульня па матывах казкі спрыяе развіццю творчага ўяўлення і памяці, а таксама замацаванню ўяўлення аб тым, што дабро перамагае зло.