Тэматычны дзень канікул “Беларуская скарбонка” прайшоў цікава і пазнавальна. Выхаванцы замацоўвалі ўяўленні аб сваёй краіне, родным краі, ўпрыгожвалі дэкаратыўнымі элементамі нацыянальнае адзенне, знаёміліся з сімваламі беларускага арнаменту. У працэсе экскурсіі ў міні-музей “Беларуская хатка” дзеці пазнаёміліся з культурай і побытам беларускага народа.