Напярэдадні свята «Дзень працы» у выхаванцаў сярэдняй групы N 3 ДУА «Дзіцячы сад N14 г.Слоніма» прайшоў фізкультурны вольны час «Першамайскія старты». Дзеці весела правялі час, пагулялі ў гульні і эстафеты «Прыбяры смецце», «Хто хутчэй палье кусты», «Пасадзі бульбу», «Збяры сонейка» і інш. Такія мерапрыемствы спрыяюць выхаванню ў дзяцей любові да фізкультуры і павагі да працы.